Адрас: вул. Першамайская 24a, г. Любань, 223812
Тэлефон/факс: +375179455141 +375179467656
e-mail: isp@lyuban.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Час працы: панядзелак-пятніца, з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Электронныя звароты (для электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)
Цярэшкін Аляксандр Аляксандравіч
тэлефон 8 (01794) 67604
Прыёмная 8 (01794) 67605
Курыруе пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, лясной і паляўнічай гаспадаркі, насенняводства, льнаводства, меліярацыі, хімізацыі, зямельных адносін, геадэзіі і картаграфіі, рыбагаспадарчай дзейнасці, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, экалагічнай бяспекі, гідраметэаралогіі, развіцця асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак.
Адказвае за распрацоўку і рэалізацыю праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў, своечасовую выплату заработнай платы і выкананне заданняў па яе росце ў арганізацыях па курыруемых напрамках дзейнасці.
Забяспечвае каардынацыю і кантроль за рэфармаваннем і мадэрнізацыяй арганізацый аграпрамысловага комплексу раёна, інвестыцыйнай дзейнасцю, рэалізацыяй інавацыйнай палітыкі ў частцы замацаваных сфер дзейнасці і курыруемых арганізацый.
Ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама (далей - ўпраўленне).
Забяспечвае падбор, падрыхтоўку і расстаноўку кадраў ва ўпраўленні, а таксама падбор і ўзгадненне ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама кандыдатур для замяшчэння ўзнікаючых вакантных пасад кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый.
Курыруе дзейнасць па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі райвыканкама:
сельскагаспадарчых арганізацый усіх форм уласнасці, у тым ліку сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак;
ўпраўлення землеўпарадкавання райвыканкама;
Любанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
дзяржаўнай установы «Любанская раённая ветэрынарная станцыя»;
раённага даследчага унітарнага прадпрыемства «Любанская аграхімлабараторыя»;
дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Любанскі лясгас»;
дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства «Любанскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм»;
Любанскай раённай інспекцыі дзяржаўнай установы «Мінская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін»;
Любанскага філіяла рэспубліканскага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства па племянной справе «Мінскае племпрадпрыемства»;
камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Эксперыментальная база «Любанская»;
сельскагаспадарчых арганізацый раёна, незалежна ад формы ўласнасці;
адкрытага акцыянернага таварыства «Любанскі райаграсэрвіс»;
грамадства з абмежаванай адказнасцю «ЛюбаньАгра-Энергасэрвіс»;
адкрытага акцыянернага таварыства «Любанскі льнозавод»;
арганiзацый лясной, паляўнічай і рыбнай гаспадаркі.
Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі па пытаннях работы аграпрамысловага комплексу.
Узаемадзейнічае з сельскімі выканаўчымі камітэтамі Любанскага раёна (далей - сельвыканкамы) па курыруемых напрамках дзейнасці.
Узначальвае:
мабільную групу па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Любанскага раёна;
камісію па пераводзе зямель, зямельнага ўчастка з адной катэгорыі ў іншую;
камісію па выдачы ў арэнду паляўнічых і рыбалоўных угоддзяў;
атэстацыйную камісію, атэстуючую кіраўнікоў, намеснікаў кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый раёна.