Адрас: вул. Першамайская 24a, г. Любань, 223812
Тэлефон/факс: +375179455141 +375179467656
e-mail: isp@lyuban.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Час працы: панядзелак-пятніца, з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Электронныя звароты (для электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)
Намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай работы
Дамашэвіч Тамара Мікалаеўна
Кабінет 3.4.
Тэлефон 8 (01794) 64460
Курыруе пытанні ідэалагічнай працы, сацыяльнай абароны, аховы здароўя, адукацыі і навукі, культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, маладзёжнай палітыкі, арганізацыі работы з кіруючымі кадрамі і іх рэзервам, прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, абароны іх правоў і законных інтарэсаў, кантролю санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі ў раёне, дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, медыцынскага і аптэчнага абслугоўвання, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, аховы помнікаў гісторыі і культуры, прафесійнага навучання і працаўладкавання маладых спецыялістаў, перапісу насельніцтва, ваеннай службы, ўзаемадзеяння з грамадскімі аб'яднаннямі, палітычнымі партыямі, прафсаюзнымі, рэлігійнымі арганізацыямі, пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (у пытаннях сацыяльнай абароны), ўкаранення і падтрымання сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва раёна па курыруемых напрамках дзейнасці, аналізу і прагназавання сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў раёне, міжнароднага супрацоўніцтва (па курыруемых напрамках дзейнасці), забеспячэння паўнамоцтваў, прадугледжаных Выбарчым Кодэксам Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь пры правядзенні выбараў, рэферэндумаў, а таксама пры арганізацыі абмеркавання іншых важных пытанняў мясцовага і рэспубліканскага значэння.
Адказвае за выкананне найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, правядзенне рэфармавання і мадэрнізацыі арганізацый сацыяльна-культурнага комплексу раёна.
Забяспечвае каардынацыю і кантроль за эфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, своечасовай выплатай заработнай платы, рэалізацыяй інавацыйнай палітыкі, прыцягненнем інвестыцый і развіцця экспарту паслуг у арганізацыях па курыруемаму накірунку дзейнасці.
Каардынуе работу:
Курыруе дзейнасць па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі райвыканкама:
Арганізуе на тэрыторыі раёна работу па падрыхтоўцы і правядзенні арганізацыйна-масавых мерапрыемстваў, выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, рэспубліканскіх рэферэндумаў; рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»; Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2006 г.№ 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях», рэалізацыі праграм прафілактыкі і папярэджання карупцыйных правапарушэнняў, зніжэння злачыннасці, папярэджання п'янства, алкагалізму, наркаманіі.
Ўзаемадзейнічае з сельвыканкамамі па курыруемых напрамках дзейнасці.
Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з рэспубліканскімі і абласнымі дзяржаўнымі органамі па курыруемых напрамках дзейнасці, пракуратурай Любанскага раёна, а таксама са сродкамі масавай інфармацыі, прафсаюзамі, палітычнымі, грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі.
Узначальвае: