Адрес: ул. Первомайская 24a, г. Любань, 223812

Телефон/факс: +375 -1794-55141

e-mail: isp@lyuban.minsk-region.by (для деловой переписки)

Главная / Социальная сфера / Oтдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи / Культура / Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Любанская дзіцячая школа народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”

Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Любанская дзіцячая школа народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”

Дырэктар установы: Любоў Пятроўна Серавокая      
Юрыдычны адрас школы: г.Любань, вул.Першамайская, 20.
Тэл./факс: (801794) 55-3-67.
Электронны адрас: remesla-LUBAN@mail.ru

Вучэбная ўстанова працуе ў трох будынках: вул. Першамайскай, 20, вул. Інтэрнацыянальная, 4, ганчарная майстэрня  ў гарадскім Парку культуры і адпачынку (вул.Лышчэні).

Дзеці  займаюцца па сямі рамесных накірунках:

Мастацкая кераміка і ганчарства

Мастацкая разьба па дрэве

Бондарства

Лозапляценне

Мастацкае салома-
пляценне

Ручная мастацкая вышыўка і касцюм

Ручное ўзорнае ткацтва

1

2

3

4

5

6

7

Настаўнік: Міхаіл Аркадзьевіч Насановіч

Настаўнік: Сяргей Генадзьевіч Корбут

Настаўнік: Мікалай Мікалаевіч Казлоўскі

Настаўнікі: Яўген Аляксандравіч Кандрацьеў
Алег Леанідавіч Гурбо 

Настаўнік:
Юлія Аляксандраўна Муравейка

Настаўнікі: Юлія Аляксандраўна Муравейка
Святлана Мікалаеўна Шапкунова

Настаўнікі: Зоя Міхайлаўна Грышчэня
Марыя Сямёнаўна Тараховіч

Восьмы накірунак – выяўленчы (настаўнік Алена Леанідаўна Брагінец).   
Навучанне ў школе пяцігадовае. 


Абавязковымі праграмнымі прадметамі (незалежна ад абранага рамеснага накірунка) з’яўляюцца малюнак, жывапіс, кампазіцыя (настаўнікі: Вольга Генадзьеўна Леановіч, Карына Мікалаеўна Сушчэня, Надзея Уладзіміраўна Леановіч, Галіна Анатольеўна Давідоўская). 


Школа з радасцю расчыняе дзверы і чакае і бацькоў, і дзяцей, і ўсіх неабыякавых да традыцыйнага народнага мастацтва добрых людзей. Прыходзьце, знаёмцеся, далучайце сваіх дзяцей, унукаў да рамеснай навукі. 


Хай лепшыя традыцыі нашых продкаў застануцца  нашчадкам!

Хай  разам з таленавітымі, адукаванымі настаўнікамі нашы дзеці вучацца па-мастацку бачыць  свет,  вучацца рабіць жыццё вакол сябе прыгожым сваімі рукамі.