Адрес: ул. Первомайская 24a, г. Любань, 223812

Телефон/факс: +375 -1794-55141

e-mail: isp@lyuban.minsk-region.by (для деловой переписки)

Главная / Социальная сфера / Oтдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи / Культура / Дзяржаўная ўстанова культуры "Любанскі раённы Цэнтр культуры"

Дзяржаўная ўстанова культуры "Любанскі раённы Цэнтр культуры"

Дзяржаўная ўстанова культуры  “Любанскі раённы Цэнтр культуры

Дырэктар:  Грышчэня Вячаслаў Уладзіміравіч
Наш адрас: 223812, Мінская вобласць, г. Любань,
вул. Першамайская, д.30
Кантактныя тэлефоны:  
Тэлефон:   (01794) 55-4-01; 55-0-74; 55-0-34,
Тэл./факс: (01794) 55-4-01
Адрас электроннай пошты:  luban.rdk@mail.ru

З гісторыі…

  • Першая ўстанова культуры ў г. Любані была адкрыта ў 1919 годзе і называлася  Народны Дом.
  • У 1954 годзе заснаваны раённы  Дом культуры.
  • З 1993 г. – раённы Цэнтр культуры і вольнага часу
  • 3 2017 ДУК “Любанскі раённы Цэнтр культуры” - вядучая клубная ўстанова Любанскага раёна, лідэр творчых ініцыятыў і клубных інавацый. Творча развіваецца ў цесным супрацоўніцтве з іншымі ўстановамі культуры і паспяхова выконвае задачы па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры і мастацтва.

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  • Адраджэнне і развіццё традыцыйнай народнай культуры
    • даследча-пошукавая работа,
    • навукова-метадычная і выдавецкая работа,
    • архівацыя фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу,
    • распрацоўка мэтавых праграм адраджэння асобных відаў народнага мастацтва,
    • арганізацыя і правядзенне традыцыйных народных святаў, абрадаў і выстаў народнай творчасці,
    • работа з аўтэнтычнымі гуртамі, носьбітамі мастацкіх традыцый і фальклорнымі калектывамі.
  • Арганізацыя культурна-дасугавай дзейнасці  
    • арганізацыя і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў,
    • развіццё самадзейнай мастацкай творчасці і аматарскіх аб’яднанняў,
    • укараненне і развіццё сучасных форм арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці, інавацыйных метадаў, новых тэхналогій з улікам патрабаванняў розных сацыяльна-узроставых катэгорый насельніцтва,
    • арганізацыя платных паслуг насельніцтву.
  • Арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва і інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне клубных устаноў раёна
    • рэалізацыя доўгатэрміновай рэгіянальнай мэтавай праграмы “Метадычны партфель”– адзінай метадычнай праграмы дзейнасці клубных устаноў раёна, якая вызначае змест дзейнасці Любанскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу па інфармацыйна-метадычнаму забеспячэнню сельскіх клубных устаноў раёна.

Праекты:

    • Раённыя святочныя праекты: Дзень Рэспублікі, Дзень Перамогі, раённы конкурс эстраднай песні “Музычная тусоўка”, раённы танцавальны конкурс “Данс батл”, раённы злёт маладых спецыялістаў “СМС”, раённы злёт перадавікоў усіх галін народнай гаспадаркі, Дзень сельскай гаспадаркі.
    • Рэгіянальныя народныя святы: Масленка, Гуканне вясны, Тройца, Русальная нядзеля, Макавей,
    • Рэгіянальны фэст аўтэнтычнай народнай песні “Бабулі”, раённае свята казкі “Казкі бабулі Аўдулі”

У структуру ДУК “Любанскі раённы Цэнтр культуры” уваходзіць:

4 філіялы РЦК:

    • Любанскі парк культуры і адпачынку
    • Закальнецкі Дом фальклору
    • Жораўскі Дом народных традыцый
    • Обчынскі Дом народнай творчасці

19 структурных падраздзяленняў:

  • 16 сельскіх Дамоў культуры (Асавецкі сельскі Дом культуры, Атрадненскі сельскі Дом культуры, Дарасінскі сельскі Дом культуры, Забалацкі сельскі Дом культуры, Загальскі сельскі Дом культуры, Камунараўскі сельскі Дом культуры, Кузьміцкі сельскі Дом культуры, Малагарадзячыцкі сельскі Дом культуры, Нежынскі сельскі Дом культуры, Палічынскі сельскі Дом культуры, Рачэнскі сельскі Дом культуры, Рэдкавіцкі сельскі Дом культуры, Сароцкі сельскі Дом культуры, Соснаўскі сельскі Дом культуры-1, Соснаўскі сельскі Дом культуры-2, Стараюрковіцкі сельскі Дом культуры, Тальскі сельскі Дом культуры, Урэцкі горпасялковы  Дом культуры)
  • 2 сельскія Клубы (Баяніцкі сельскі Клуб, Пластокскі сельскі Клуб)
  • 1 сельскі клуб-бібліятэка (Шыпілавіцкі сельскі клуб-бібліятэка)

Падрабязная інфармацыя. Структурныя падраздзяленні

Вядучыя творчыя калектывы Любанскага РЦК:

Назва

Кіраўнік

Аўтэнтычны фальклорны гурт “Журавушка” в. Ямінск

А.А. Хадароўская

Узорны фальклорны ансамбль “Верабейкі”

С.Г. Выскварка

Народны жартоўны гурт “Смехаўё”

С.Г. Выскварка

Тэатральны калектыў “Эксперымент”

І.В. Мурленка

Вакальны калектыў “Саюз ЦК”

І.В. Мурленка

Тэатр танца “Егаза”

А.П. Шымуль

Каманда КВН “Трын трава”

А.Г. Каваленка

“Каніцель” – вакальнае трыо

А.А. Хадароўская

“Кэры плюс” – фітнэс-клуб

К.І. Гаргун