Адрес: ул. Первомайская 24a, г. Любань, 223812

Телефон/факс: +375 -1794-55141

e-mail: isp@lyuban.minsk-region.by (для деловой переписки)

Главная / Новости / Новости района
18 мая 2017

ХІ абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці “Чароўны куфэрак” вітае сяброў у Любані

У фестывалі прымуць удзел 15 тэатральных калектываў, сярод якіх – лепшыя дзіцячыя і маладзёжныя тэатры Міншчыны, гасцявыя калектывы з Мінска, Гродна, Харкава.

Урачыстае адкрыццё ХІ абласнога фестывалю дзіцячай тэатральнай творчасці “Чароўны куфэрак" адбудзецца 18 мая 2017 г. у 13.30 у Сароцкім СДК. Азнаёміцца з праграмай выступленняў

У рамках фестывалю 19 мая ў гарадскім парку культуры і адпачынку г. Любані  адбудзецца свята дзяцінства “Тэатральны хаўрус” з канцэртнай праграмай ад удзельнікаў фестывалю на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы.  Таксама будзе арганізавана работа тэматычных забаўляльных пляцовак для дзяцей і моладзі. Пачатак у 15.30.

Дапоўніць праграму фестывалю і Любанскі музей народнай славы, які прапануе далучыцца да Міжнароднай акцыі "Ноч музеяў". "Пан Крыніцкі" запрашае ўсіх на кірмашовы вечар 19 мая у 19.30 (вул. Калініна, 2).