Адрес: ул. Первомайская 24a, г. Любань, 223812

Телефон/факс: +375 -1794-55141

e-mail: isp@lyuban.minsk-region.by (для деловой переписки)

Главная / 70-летие Великой Победы / Деревня Смольгово

Деревня Смольгово

Вёска Смольгава з’яўляецца малой радзімай палкоўніка, Героя Савецкага Саюза Дзіанісія Наруцкага.

Лёс яго складваўся даволі трагічна. Яшчэ немаўляткам ён застаўся без бацькоў і быў узяты на выхаванне ў сям’ю беднага селяніна Сільвестра Наруцкага, які жыў у Смольгава.

З 1925 года Дзіанісій Сільвестравіч служыў у Чырвонай Арміі. У 1932 годзе скончыў Арлоўскую танкавую школу. У даваенны час камандаваў танкавым узводам. Калі з’яўляўся начальнікам тылу 22-й танкавай брыгады прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі.

За выдатную службу падчас савецка-фінскай вайны Наруцкі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

З першага дня Вялікай Айчыннай вайны Дзіанісій Сільвестравіч удзельнічаў у баях. Змагаўся з фашысцкай навалай на Паўночна-

Заходнім, Ленінградскім, Украінскім, І Беларускім франтах. Вызваляў Малдавію, Беларусь і Польшчу, прымаў удзел у бітве за Берлін.

Помнік загінуўшым у часы Вялікай Айчыннай вайны, узведзены ў Смольгава.

У сакавіку 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя адвагу і гераізм гвардыі падпалкоўніку Дзіанісію Сільвестравічу Наруцкаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза і ўручаны ордэн Леніна, медаль «Залатая Зорка».

За час ваенных дзеянняў пяць разоў Дзіанісій Наруцкі быў паранены, прычым двойчы – цяжка. Гэта значна падкасіла здароўе ваеннага. Памёр ветэран у 1960 годзе ва ўзросце 56 гадоў. Пахаваны ў Маскве.

У гонар героя-земляка названы вуліцы ў Салігорску і пасёлку Мірны Салігорскага раёна.

Многія прадстаўнікі Смольгава прымалі ўдзел у бітвах з ворагам падчас Вялікай Айчыннай вайны. У гонар загінуўшых землякоў у цэнтральным скверы вёскі ўзведзены помнік 111 ураджэнцам гэтых мясцін, што загінулі на франтах і падчас партызанскай барацьбы.