Адрес: ул. Первомайская 24a, г. Любань, 223812

Телефон/факс: +375 -1794-55141

e-mail: isp@lyuban.minsk-region.by (для деловой переписки)

Главная / Регион / История / Исторические материалы

Исторические материалы

Гісторыя Любані

IX—V тысячагоддзе   да н.э.(мезаліт)

Засяленне Паарэсся (стаянкі Азярное-1, ур. Дубнае, воз. Вячора). Выкарыстанне крамянёвых, рагавых, касцяных прылад працы. Асноўныя заняткі — паляванне,  рыбалоўства,  збіральніцтва

V — канец III, пачатак II
Тысячагоддзя да н. э. (неаліт)             

Росквіт  прысвойваючай  гаспадаркі. У III тысячагоддзі да н. э. пачынаё развівацца вытворчая гаспадарка— зёмляробства і жывёлагадоўля. Значны прырост насельніцтва, заселены ўзвышаныя мясціны па Арэсе і яе прытоках, берагі азёр

Канец III, пачатак
II тысячагоддзя да н.э. — VII,VI ст. да н. э. (бронзавы век)

Пачатак апрацоўкі металу, актывізацыя сувязей з плямёнамі  іншых рэгіёнаў, перасягіенні племянных саюзаў. Земляробства і   жывёлагадоўля —асноўныя заняткі людзей. Галоўныя прылады
працы разам з бронзавымі вырабамі — свідраваныя  каменныя  сякеры.

І тысячагоддзе да н.э.—
І тысячагоддзе н. э.

Асваенне спосабу атрымання жалеза з балотных і азёрных руд. Насельнікі жывуць ва ўмацаваных (гарадзішчы) і неўмацаваных (селішчы) пасёлках

VII—IX  ст.

Рассяленне ў Паарэссі ўсходне-славянскіх плямёнаў — дрыгавічоў. Помнікі — курганныя пахаванні каля вв.Рэдкавічы,   Арлёва, Н. Юрковічы, Жалы

X—XII  ст.

Любаншчына ў складзе Тураўскага і Турава-Пінскага княстваў

XII  ст.—1791   г.

У складзе  Слуцкага  ўдзельнага  княства

20-я гады XIV ст.—
1569  г.

У  складзе  Вялікага  княства  Літоўскага

Пачатак XVI  ст.

Набегі крымчакоў, разарэнне зямель, вялікія страты насельніцтва

1566  г.

У пісьмовых крыніцах сустракаюцца звесткі аб м. Любань  Ярэміцкай воласці, вв.Асавец, Пласток, Рэдкавічы, Чабусы,    Шыпілавічы, Ямінск

1569—1793  гг.

Любаншчына ў складзе Рэчы Паспалітай

1582  г.

У пісьмовых крыніцах сустракаюцца звесткі пра вёскі    Закальное, Касцяшы, Невалаж, Обчын, Смольгава,
Ст. Юрковічы, Чачэнск, Юшкавічы

Пачатак XVII ст.—
40-я гады XIX  ст.

Дзейнасць Урэцкай гуты (люстэркавай мануфактуры)

1635 г.

Упершыню сустракаюцца звесткі пра м. Урэчча

1648 г.

Разарэнне зямель Любаншчыны казацкімі і шляхецкімі атрадамі ў час казацка-сялянскай вайны 1648—1654  гг.

1655  г.

Шлях праз Любаншчыну рускіх войск пад камандаваннем князя Трубяцкога (руска-польская вайна 1654—1667 гг.)

1658  г.

Выступленне сялян вёсак — Ямінск, Шыпілавічы, Убібацькі супраць самаўпраўства арандатара Васіля Тышкевіча.

1740-я гады

Выступленне   прыхаджан   Асавецкага   і   Урэцкага прыходаў  супраць  уніяцтва

1793 г.

Землі Любаншчыны пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай   увайшлі ў склад Расійскай імперыі

4  верасня
1794  г.

Пад Любанню рускімі войскамі разбіты паўстанцкі атрад
С. Грабоўскага (паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі)

1808 г.

Любань атрымала пацвярджэнне ў правах мястэчка

1815 г.

У маёнтку Таль кн. Вітгенштэйн заснаваў вінакурны завод

29  верасня 1823 г.

У фальварку Смольгаў нарадзіўся Людвік Кандратовіч       (Уладзіслаў Сыракомля), беларускі пісьменнік і паэт

31 кастрычніка 1823 г.

У в. Шыпілавічы нарадзіўся П. М. Шпілеўскі, беларускі  этнограф, пісьменнік

1830 г.

У маёнтку Урэчча пачаў працаваць вінакурны завод

1839 г.

У м. Любань адкрыта царкоўнапрыходская школа

1846 г.

Выступленне сялян в. Нежын супраць злаўжыванняў памешчыка Казакевіча

1861   г.

У в. Ямінск адкрыта народнае вучылішча

Лістапад 1917 г.

На Любаншчыне ўсталявалася савецкая ўлада, у цэнтрах валасцей в. Асавец і Забалаць створаны валасныя рэвалюцыйныя камітэты

Люты —снежань 1918 г.

Любаншчына акупіравана германскімі войскамі

1919 г.

У м. Любань адкрыты народны дом і бібліятэка

Жнівень 1919—
ліпень 1920 г.

Любаншчына акупіравана  палякамі

1921 г.

Створана Забалацкае крэдытнае таварыства «Снапок»;   арганізавана  ячэйка  КП(б)Б

21 мая 1921 г.

Бандыты на чале з Саўкам Багалевічам учынілі яўрэйскі пагром у м. Любань

1923 г.

У м. Любань арганізавана камсамольская ячэйка

1924 г.

У былым Маёнтку Ярэмічы створана таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі «Усход»

Ліпень  1924 г.

Створаны Любанскі раён (плошча 1600 кв. км, 224 населеныя  пункты, 30 140 жыхароў)

26 жніўня 1924 г.

Першы сход камуністаў раёна, выбраны Любанскі РК КП(б)Б

Лістапад 1924  г.

Першая раённая сельскагаспадарчая выстаўка

7—8 снежня 1924 г.

Першы з'езд саветаў у Любані, які выбраў раённы выканаўчы  камітэт

1925 г.

Адкрыта раённая бальніца; арганізаваны піянерскія атрады ў вёсках Асавец, М. Гарадзяцічы, Турок, Арлёва, Рачэнь, Обчын, Кузьмічы, Любань і Урэчча

1926 г.

Створана будаўнічая арганізацыя «Арэскі калфонд» для правядзення меліярацыйных рабрт на Любаншчыне                              

1927 г.

У в. Пласток арганізаваны першы на Любаншчыне калгас «Іскра»; на асушаных тарфяніках створаны саўгас «10-годдзё БССР»

1929 г.

На асушаных тарфяніках арганізавана чырвонаармейская камуна імя БВА; створаны калгасы ў вёсках Таль, Забалаць, Ямінск,
Н. Юрковічы, Ст. Юрковічы, Кузьмічы, Нежын, Рачэнь, Старасек,
М. Гарадзяцічы,  Калінаўка

1932  г.

Янка Купала наведаў камуну імя БВА і саўгас «10-годдзе БССР». У чэрвені 1933 г. выйшла з друку паэма «Над ракой Арэсай»

1938 г.

Любань атрымала статус гарадскога пасёлка

Канец чэрвеня 1941 г.

Любанскі раён акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі

7 лістапада 1941 г.

Аперацыя партызан па разгрому нямецка-паліцэйскага гарнізона ў  г.п.Любань

Лістапад 1941 г.

Карная акцыя акупацыйных улад па знішчэнню яўрэяў — жыхароў  г.п.Любань

Сакавік 1942 г.

Карная аперацыя «Бамберг» па знішчэнню партызанскіх атрадаў

Жнівень —верасень
1942 г.

Будаўніцтва партызанскага аэрадрома на востраве Зыслаў

1 кастрычніка 1942 г.

Пачаў работу Любанскі падпольны РК ЛКСМБ

Студзень 1943 г.

На тэрыторыі Любанскага раёна адноўлена выданне газет «Звязда» (орган ЦК і Мінскага абкома КП(б)Б) і «Чырвоная змена» (орган ЦК ЛКСМБ)

21 сакавіка 1943 г.

Пачаў работу Любанскі падпольны РК КП(б)Б

9 красавіка 1943 г.

Выйшаў першы нумар газеты «Кліч Радзімы», орган Любанскага  падпольнага РК КП(б)Б

30 чэрвеня 1944 г.

Любань і Любанскі раён вызвалены ад нямецка-фашысцкіх  захопнікаў

Жнівень 1944 г.

Адноўлена работа 55 калгасаў і 2 саўгасаў, 2 сярэдніх,
12 сямігадовых, 40 пачатковых школ, адкрыта раённая бальніца,   2 сельскія  бальніцы, 2 медыцынскія ўчасткі і 5 ФАПаў

1951 г.

У г. п. Урэчча створана абшчына праваслаўнай Свята-Мікалаеўскай царквы

1962 г.

Тэрыторыя Любанскага раёна расшырана далучэннем   тэрыторый Дарасінскага сельсавета і Урэцкага гарпасялковага  савета

1968 г.

Гарадскі пасёлак Любань атрымаў статус горада; Любанская   раённая камсамольская арганізацыя ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны I ст. за мужнасць і гераізм, праяўленыя камсамольцамі і моладдзю раёна ў гады вайны;  у г. Любань адкрыты музей народнай славы

1989 г.

У г. Любань адкрыты парк культуры і адпачынку;
зарэгістравана рэлігійнае таварыства евангельскіх  хрысціян-баптыстаў

1991   г.

У г. Любань створана рэлігійнае таварыства праваслаўнай Свята-Праабражэнскай царквы

1992 г.

У в.Таль пачаў дзейнічаць праваслаўны Свята-Троіцкі  прыход

9 лістапада 1992  г.

Раённая арганізацыйная канферэнцыя ПКБ у г. Любань

1993  г.

У г. Любань пачаў дзейнасць каталіцкі прыход Мацеры Божай Фацімскай

1994  г.

У г. Любань, г. п. Урэчча, п. Сосны створаны рэлігійныя    таварыствы царквы веры евангельскіх хрысціян

1995 г.

Устаноўчая канферэнцыя Аграрнай партыі ў Любанскім  раёне.

Страницы истории  города Любани

XVI в.
1566 г. – в завещании о разделе Слуцкого княжества между братьями Олельковичами впервые встречается упоминание в письменных источниках о м. Любань Еремичской волости Слуцкого княжества:  в местечке насчитывалось 35 дымов, проживало 210-225 человек. Жители считались мещанами и  в правовом отношении были отмежеваны от крестьян.

XVII в.
Местечко Любань перешло во владение Радзивиллов.

В  1603 г. в Амстердаме вышла  «карта Маковского»,  на которой среди более тысячи населенных пунктов ВКЛ нашлось место и для Любани. Это первое картографическое упоминание местечка Любань, и появление его на этой карте, а затем и на карте Данкертсов (Амстердам, 1695 г.) свидетельствует о том, что Любань представлял собой значительную единицу политико-экономической системы ВКЛ. В Любани в это время насчитывалось около 100 дымов, проживало 600-650 человек.    В 1661 г  Богуслава Радзивилла даровал Любани Статут, которым  регулировались отношения между жителями местечка и администрацией Радзивиллов: жители местечка подтверждались в правах мещан и получали право самоуправления во главе с бургомистром. За пользование землей платили чинш-12.5 злотых в год с волоки

XVIII в.
После второго раздела РП в 1793 г. центральная часть современной Беларуси, в т.ч. и Любань, вошла в состав Российской империи. В ответ в Речи Посполитой вспыхнуло восстание, события которого затронули Любань:  в ночь с 3 на 4 сентября 1794 г. при переправе через Орессу был разбит повстанческий отряд во главе со Ст. Грабовским. В конце XVIII в местечке Любань насчитывалось  78 дымов, проживало 416 человек

XIX в.
В начале XIX в. изменился владелец земель – все владения Радзивилла получил в качестве приданого за своей молодой женой Стефанией Радзивилл  кн.  Витгенштейн.   

В 1808 г. Любань был подтвержден в правах местечка. В Любани в это время были  4 улицы: Широкая, Надречная, Поддубская и Новожидовская, на которых насчитывалось 90 дворов. В центре располагалась рыночная площадь, на берегу Орессы пристань, с которой сплавлялось до 20 тысяч пудов разных грузов ежегодно. Невдалеке стояла мельница о двух колесах, при ней имелся спуск; перед мельницей полукругом была построена плотина для задержания воды реки выше по течению.

На дороге Слуцк-Глуск в 1,5 версты через Орессу действовал перевоз – дощатый настил на трех лодках, из-за которого в 1866 г. шли судебные разбирательства между жителями местечка и администрацией Витгенштейна.  Суд принял решение  в пользу Витгенштейна.

В течение XIX в. местечко увеличилось почти в два раза. После войн XVII в. и борьбы магнатских конфедераций за власть в  XVIII в. количество жителей м. Любань сократилось до 345 чел. в начале XIX в.,  в конце XIX в. в Любани насчитывалось 150 дворов, проживало 766 человек.

Большинство населения Любани XIX- нач.XX вв. – православные белорусы. Впервые Спасо-Преображенская церковь в Любани упоминается под 1707 г. в списке военных налогов за духовенство, в 1863 г. было построено новое здание церкви. Во время сильного пожара в Любани в 1912 (1913) г. оно сгорело. Имеются архивные документы о выделении денежных средств на ремонт церкви в Любани, но начавшаяся  Первая мировая война не дала возможности восстановить  здание церкви.

В середине XIX в.  Любани имелось 30 еврейских домов, в начале ХХ в. евреи составляли треть населения м.Любань. Они занимались ремеслами и мелкой торговлей. В конце XIX  в. в Любани появилась первая синагога, позже ее стали называть «старой», в начале ХХ в. – была построена новая синагога. Это было место для народных собраний и школы. На стене синагоги, ориентированной на Иерусалим, располагался  «священный ковчег» - шкаф, где хранились свитки Торы.

Среди евреев Любани много выдающихся личностей. Например, братья Эпштейн: старшего  брата- Залмана Эпштейна – считают одним из основоположников   романтизма в еврейской литературе; его младший брат – Ицхак Эпштейн – педагог, языковед, основоположник преподавания на возрожденном иврите. Рахель Фейгенберг-  писатель и переводчик, писала повести и рассказы о жизни евреев в России, среди них- автобиографическая повесть «Kinder Johren», где в мягких, лирических тонах она живо рисует быт родного местечка.  Выходец из м. Любань Симха Асаф, автор многочисленных трудов по исследованию литературы, истории еврейского права, средневековой еврейской культуры и истории евреев в Палестине, в 1948-1953 гг. был членом первого состава Верховного Суда Израиля.

В начале ХХ века в Любани насчитывалось 339 домов, проживало  2014 человек. Во главе местечка стояла мещанская управа, в Любани были почта и телеграф, аптека, работал фельдшер. В 1905 г. на окраине местечка была построена паровая мельница, в 1907 г. на Пластке (нынешний район Крахмального завода) открыто народное училище с ремесленным отделением.  Это было третье учебное заведение в местечке наряду с начальной церковно-приходской школой при Спасо-Преображненской церкви и начальной еврейской школой при синагоге. Первая мировая война обошла Любань: фронт проходил в 200 км западнее,-  но многие жители местечка были мобилизованы в армию.   

В ноябре 1917 г. в м. Любань была установлена новая – Советская власть. В 1918-1920 гг. Любань был дважды оккупирован – сначала немецкими войсками, затем польскими. После подписания Рижского мирного договора Любань вошел в состав БССР, граница проходила в 70 км западнее. Через нее с запада на территорию Советской Беларуси перебрасывались бандформирования. Одно из них – банда Савки Боголевича – 21 мая 1921 г. напала на Любань и учинила погром. За годы ПМВ и гражданской войны численность населения сократилась с 2211 человек до 1468.

17 июля 1924 г. Любань стал центром образованного района. С этого времени  начинается бурный рост местечка: старые улицы получили новые названия, появились новые улицы; рыночную площадь вынесли на окраину, которая вскоре соединилась со Слободой; на западной окраине образовались два Кировские поселка. В местечке работает средняя белорусская, семилетняя еврейская, в 1938 г. открыта русская начальная школа. Открыта больница, крахмальный завод, через Орессу построен мост. С 1938 г. м.Любань получило статус городского поселка.

В годы Великой Отечественной войны Любань был превращен немецко-фашистскими оккупационными властями в немецко-полицейский гарнизон. Жители поселка – граждане еврейской национальности – были выселены в отдельный район – гетто: часть улиц Комсомольской и Советской, переулки Речной и Банный – были обнесены колючей проволокой. В ноябре 1941 г. оккупационные власти провели акцию уничтожения еврейской населения Любани – в одну ночь погибли   около 800 человек.  Одному из них удалось выжить – Зиновий Кнель в своих воспоминаниях, вышедших в Израиле, рассказал всему миру о страшной судьбе жителей г.п.Любань в годы ВОВ. 

С первых дней оккупации в Любани действовали подпольные патриотические группы. Членами одной из них стали ученики старших классов Любанской белорусской средней школы, другой – работники Любанского больницы. 30 июня 1944 г. Любань был освобожден от немецко-фашистских захватчиков.

После освобождения начался период восстановления разрушенной войной экономики –в кратчайшие сроки восстановили работу крахмальный завод и МТС, была создана мелиоративная организация, начали работу  маслозавод, пенькозавод и автоколонна; возобновили работу школы и дом культуры. В 1959 г. в Любани был достигнут довоенный уровень  населения – 3700 чел. В городском поселке были заложены новые улицы.

7 марта Любань получил новый статус – он стал городом. В это время в городе насчитывалось 6700 человек.

В настоящее время площадь города Любань  составляет около 7 кв.км., В нем насчитывается   улиц и   переулков,   жилых домов, проживает 11,1 тыс человек. Любань – административный, промышленный и культурный центр региона.

 

Мар'іна балота,  
Ніхто не ймець веры,
Колькі ты хаваеш
Багаццяў без меры!

Мар'іна балота,
Колькі ў табе красаў!
На сабе гадуеш
Камуну, саўгасы.

Мар'іна балота,
Буйнае прыволле!
Людзей сёння корміш,
Даеш корм жывёле...

Ідуць рэхі ў светы
Аб камуне цуднай,
Што так забуяла
Хутка, не марудна.

На прыселлі Сосны
Адзін заснаваўся,
На гіганта вырас,
Адно дзіву дайся!

 

А другі — Загалле —
Па той бок Арэсы
Зацвіў на балотах,
На тых пусталесах...

Сосны, мае Сосны!
Спрадвеку раслі вы,
Бачылі нямала
У свой век нешчаслівы.

Выраслі ж вы буйна
Усяго за тры годы,
Горда ўзняліся,
Забуялі горда.

Ідуць рэхі ў светы..
А тым самым часам
Побач ля камуны
Паўсталі саўгасы.

Ці то сонца свеціць,
Ці то месяц ясны,
Вам смяецца неба
Весела і шчасна...

Янка Купала. 3 паэмы «Над ракой Арэсай»