Адрес: ул. Первомайская 24a, г. Любань, 223812

Телефон/факс: +375 -1794-55141

e-mail: isp@lyuban.minsk-region.by (для деловой переписки)

Главная / Социальная сфера / Oтдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи / Культура / ЗАПРАШАЕМ НАВЕДАЦЬ / Праграма XІ абласнога фестывалю дзіцячай тэатральнай творчасці «Чароўны куфэрак» (18 - 20 мая 2017 года)

Праграма XІ абласнога фестывалю дзіцячай тэатральнай творчасці «Чароўны куфэрак» (18 - 20 мая 2017 года)

ТЭАТРАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ «ЧАРОЎНЫ КУФЭРАК»

18 мая (чацвер)

14.30
Сароцкі СДК

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, узорны музычна-драматычны тэатр “Гарадзенскі званочак” г. Гродна. Карней Чукоўскі “Муха-Цакатуха”

Сцэнічная фантазія па матывах вядомай казкі К. Чукоўскага.
Яркія цікавыя касцюмы, прафесійная гульня юных акцёраў, песні, музыка, танцы…
За спектакль “Муха-цакатуха” тэатр атрымаў Гран-пры Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Artis-2016” у г. Санкт-Пецярбургу.
Кіраўнік — Таццяна Стрыжак.

16.00
Любанская ДШМ

Узорны тэатр “Летуценнікі”, г. Любань. Сяргей Кавалёў “Пясочны замак” (казка-прыпавесць у 7 карцінах)

Чароўная істота Пясчанік будуе замкі з пяску, як будавалі да яго многія пакаленні ягоных продкаў. Спрадвеку існаваў закон: дабудаваўшы замак, трэба сыйсці, не чакаючы з’яўлення жыхароў. Пясчанік парушае запавет і даведваецца, што ніякіх жыхароў няма, больш за тое, пацук, конь і малпа ідуць услед за імі і разбураюць створаныя за ім замкі…
Спектакль пра тых, хто будуе пясчаныя замкі і праглядае шлях у будучыню.

19.00
Любанская ДШМ

Тэатр-студыя “ТэСт” г. Маладзечна
І. Мядзведзева  Т. Шышкова
“Такі рагаты, такі лахматы”

На  гэтым фестывалі ўжо добра вядомы любанскаму гледачу калектыў прадстаўляе гарэзлівую казку-прыпавесць пра няўдачлівага, але, як сёння гавораць, “крутога” барана Шэрсцюка, які пад маскай пушыстага і абаяльнага госця замарочыў галаву лясным жыхарам сваімі заклікамі і абсурднымі ідэямі. Але “звяры не звяры”…
Махнатая казка для дзяцей і дарослых, якая дасць магчымасць заставіць адчуць час, рух і стаць актыўным удзельнікам спектакля.

21.00
Сароцкі СДК

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі г. Мінск. А. Іваноў “Гэта ўсё яна”. Драма.
Рэжысёр  - Моніка Дабраўлянска

 

“Адзіноцтва ў павуціне” — асноўная псіхалагічная праблема ХХI стагоддзя: віртуальны свет, такі яркі, насычаны падзеямі, прыцягальны, становіцца часам “чорнай ямай” для згубленых у рэальным свеце людзей.
Нават самыя блізкія людзі — сябры, закаханыя, родныя — у сучасным грамадстве кантактуюць усё больш віртуальна, а не рэальна. Што застаецца рабіць жанчыне, усе спробы якой наладзіць адносіны з сынам-падлеткам церпяць фіяска? Пайсці ў сацсеткі? Прадставіцца не сабою. Гэта падман, але толькі так можа пераадолець прорву непаразумення. Аднак  усё тайнае калі-небудзь становіцца відавочным             

19 мая (пятніца)

9.30
Любанская ДШМ

Тэатральны калектыў “Свяцёлка” г. Салігорск
Сяргей Кавалёў  “Жабкі і чарапашка”

“Казка для дзяцей - малако з мёдам!” -  пісаў Уладзімір Караткевіч.
Кранальная гісторыя ўзаемаадносін адкрытай і ў той жа час адзінокай Чарапашкі, гарэзлівых і руховых Жабак і мудрага маэстра Салаўя: “І нашто, калі ты зялёны і мяккі, лаяць таго, хто карычневы і цвёрды. Жывыя — ўсе прыгожыя”.
Казка “Жабкі і Чарапашкі” вучыць юных гледачоў, таму, што людзей, якія з намі побач, трэба ацэньваць не па “адзенні”, а па іх учынках і якасцях характару.

9.30
Любанская ДШМ
(малая зала)

Лялечна-драматычны тэатр “Мікося”, Мінскі раён П.Прыпары “Прадавец шлёпак”.

Пастаноўка спектакля зроблена па п’есе французкага драматурга П’ера Прыпары, дзе паказаны герой гісторыі, які правакуе дзетак на дрэнныя ўчынкі, але неўзабаве і сам пападае пад шлёпкі, якія выхоўваюць непаслухмяных дзяцей.
Спектакль увасабляе ў сабе элементы інтэрактыўнага дзеяння, а гэта значыць, што гледачы таксама становяцца ўдзельнікамі незвычайнай гісторыі.

10.30
Любанскі РЦК

Узорны тэатр лялек і масак “Бі-ба-бо” г.Слуцк
І.Кічапава, У.Ліўшыц “Таямнічы гіпапатам” (казка джунгляў)

Павучальная гісторыя пра тое, як львяня Лёва і бегемоцік Бора адправіліся на пошукі таямнічага гіпапатама, а знайшлі самае дарагое на свеце – сапраўднае сяброўства. Маляўнічае, відовішчнае прадстаўленне для хлопчыкаў і дзяўчынак

11.00
Сароцкі СДК

Народны мастацкі калектыў “Сарванцы” г. Харкаў
Нарінэ Абгар’ян “Манюня”

Спектакль “Манюня” па аднайменнаму раману Нарінэ Абгар’ян акуне ў цудоўную атмасферу піянерскага дзяцінства ў 70-80-я гады. Светлая і смешная гісторыя пра двух неўгамонных сябровак Нарінэ і Манюні, якія пастаянна пападаюць у незадачлівыя сітуацыі.
Спектакль для тых, хто не хоча быць дарослым, хто верыць у дабрыню і глядзіць у будучыню з усмешкай!
Дэвіз тэатра “Дарыць радасць людзям”.

11.30
Любанская ДШМ
(малая зала)

Узорны лялечны тэатр “Батлейка”  Стаўбцоўскі раён
“Каза-манюка” (паводле беларускіх народных казак)

А ці бачылі вы тэатр-батлейку? Не? Тады ай-да да нас! Юныя акцёры з в.Дзераўное, што на стаўбцоўшчыне, пакажуць вам павучальную гісторыю пра Казу-манюку і прыгоды ў лясным царстве

12.00
Любанскі РЦК

Узорны лялечны тэатр “Чараўнікі” Дзяржынскі раён
Ян Вількоўскі “Мядзведзяня Рым-цім-ці” (п’еса-казка). 

Пацешная гісторыя для хлопчыкаў і дзяўчынак. Вясёлае, гарэзлівае і амаль  дэтэктыўнае ўяўленне пра прыгоды мядзведзяняці Рым-цім-ці. Упершыню ў жыцці маленькаму Рым-цім-ці аднаму прыйшлося ісці ў краму. Па дарозе яго чакаюць розныя прыгоды і здарэнні. Але самае галоўнае – ён сустрэў сапраўднага сябра.
У спектаклі выкарыстаны планшэтныя лялькі. На сцэне акцёры працуюць у “жывым плане”

12.15
Любанская ДШМ

Узорны тэатральны калектыў “Дабрадзеі” г. Салігорск
А.Жамайдараў “Душа падушкі” (казка-фантазія)

А ці ведаеце вы, што падушкі могуць размаўляць? Так-так! А яшчэ яны ўмеюць бачыць дзіцячыя сны пра марожанае, каруселі і цацкі. І, вядома, мараць пра сяброўства і каханне. Падушкам забаронена размаўляць з дзецьмі. Але часам можна парушыць гэтае правіла, асабліва калі твой адзіны сябар – маленькі хлопчык.
Павучальная гісторыя для дарослых і дзяцей і вельмі блізкая кожнаму з нас.

13.00
Любанскі РЦК

Узорны тэатр лялек “Вандроўка” Валожынскі раён
І.Сідарук “Кветкі пад ліўнем” (музычная казка)

У прыгожым садзе растуць і буяюць кветкі, якія ствараюць сапраўдную прыгажосць і асалоду. Усю гэтую прыгажосць вырошчвае і даглядае садоўнік. Але гандляр захацеў скупіць усе кветкі, а садоўнік адказаўся іх прадаваць, таму што для яго яны – жывыя істоты. Гандляр спрабуе падманам завалодаць кветкамі садоўніка, аднак дзіця і яго сябры не дазваляюць здарыцца непапраўднаму.
Спектакль для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту

19.00
Сароцкі СДК

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі  г. Мінск
Ф.Аляхновіч, Л.Радзевіч “Адамавы жарты”

Саўка і Марыся – выдатныя муж і жонка, шмат у чым нагадваюць біблейскіх Адама і Еву. Жывуць у любові і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але адкуль ні вазьміся да іх з’яўляецца Чорт, якому, як вядома, абавязкова трэба ўсё сапсаваць і ўсіх перасварыць. Узяўшы ў саюзнікі Магрэту, злую і зайздрослівую суседку Саўкі з Марыяй, Чорт пачынае сваю чорную справу…
Нечаканыя сюжэтныя павароты, яскравая ігра таленавітых акцёраў, шмат музыкі, пластыкі і, вядома ж, жартаў – усё гэта чакае вас у камедыі  “Адамавы жарты”.
У галоўнай ролі – летуценнік-сарачовец – Максім Брагінец.

19.00
Любанская ДШМ

Узорны тэатральны калектыў Бярэзінскага Цэнтра культуры
А. Жанайдараў “Танцы плюс”. Драма

Спектакль “Танцы плюс” пра падлеткаў і для падлеткаў: пра танцы, каханне, адзіноту і цішыню…
Танцавальная зала. Здавалася б звычайныя заняткі. Адзін тэлефонны званок мяняе ўсё. Іх сяброўка не пойдзе на рэпетыцыю, яна загінула.
У гэтай маленькай замкнутай прасторы кожны са сваёй гісторыяй, з асабістай драмай, з якіх складаецца карціна свету падлеткаў: прэсінг бацькоў, пошук чалавечай цеплыні і ўзаемаразумення, сыход у сацыяльныя сеткі, агрэсіўнасць і нават жорскасць побач з абыякавасцю.
Падлеткі змогуць у героях убачыць саміх сябе, магчыма аб чымсьці задумацца і пераацаніць свае учынкі

20 мая (субота)

9.30
Любанская ДШМ

Узорны тэатр-студыя “Нюанс”, г. Барысаў 
Фелікс Крывін “Перамігваючыся з зоркамі”

Праз рэчы і прадметы, якія нас акружаюць, мы пазнаём сябе. Пошук адказаў на хвалюючыя моладзь пытанні. Бо размова ідзе аб вышэйшых чалавечых каштоўнасцях: гонары, годнасці, справядлівасці, а магчыма, і пра нейкія сумненні.

10.30
Сароцкі СДК

Узорны музычны тэатр “Залаты Ключык” г.Мар’іна Горка.
Р.Рашыдаў “Наргіс”. Музычная казка

Музычная казка пра незвычайнае каханне Прынца пчол і Кветкі Наргіс. Імклівая змена дзеянняў, эмацыянальная гульня акцераў, цікавы сюжэт. Тэатр “Залаты Ключык” запрашае на прагляд казачных прыгод

11.30
Любанская ДШМ

Тэатр дзяцей “РОНД” г. Мінск
Рэй Брэдберы “Красавіцкае вядзьмарства”

Юная дзяўчына, вядзьмарка Сесі, валодае дарам усяляцца ва ўсё жывое, хоча закахацца, але пры гэтым яна можа згубіць сваю цудадзейную сілу. Упершыню на нашым фестывалі спектакль “Красавіцкае вядзьмарства” па матывах апавядання Рэя Брэдберы.
Сесі спрабуе закахацца з дапамогай чужога цела дзяўчыны Эн Ліры ў юнака Тома. І гэта ёй удаецца…
Спектакль пра тое, што кожны шукае ўсё жыццё, знаходзіць, губляе, і зноў знаходзіць — пра вялікае высокае пачуццё кахання.

13.00
Сароцкі СДК

Узорны тэатр-студыя “Ступені”, г. Дзяржынск Луіс Секульведа “Мама Кот” (прэтэнзія на мюзікл).

Захапляльная гісторыя па казцы чылійскага пісьменніка Луіса Секульведа “Мама-Кот”, альбо гісторыя пра ката, які навучыў чайку лётаць”.
Ці можа кот высядзець яйка? А тым больш навучыць малечу-чайку лётаць? Такога не можа быць? На сцэне тэатра “Ступені” з Дзяржынска – можа. Чаго толькі не зробіш, калі даў камусьці слова гонару… Вельмі лёгка прымаць і любіць сабе падобных, а другіх непадобных — вельмі цяжка.
Спектакль для ўсёй сям’і з цудоўнай музыкай Максіма Леанідава, з прэтэнзіяй на мюзікл: з песнямі, танцамі

16.00
Сароцкі СДК

Народны мастацкі калектыў “Сарванцы” г. Харкаў.
Э.Т.Гофман “Шчаўкунчык і Мышыны кароль” (казка)

Спектакль па аднайменнай казцы Т.Э.Гофмана. Гэта чароўная калядная казка, у якой ажываюць лялькі і адбываецца цудадзейства. Галоўны герой Шчаўкунчык – зачараваны прынц. І толькі дзяўчына Мэры зможа дапамагчы Шчаўкунчыку пазбавіцца ад чар.
Тэатр “Сарванцы” прапануе ў сваім яркім, касцюміраваным спектаклі паглядзець больш уважліва вакол сябе, каб пабачыць скрыты сэнс падзей і з’яў.