Адрес: ул. Первомайская 24a, г. Любань, 223812

Телефон/факс:+375-1794-55141,+375-1794-67656

Время работы: понедельник-пятница, с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Выходные дни: суббота, воскресенье

e-mail: isp@lyuban.minsk-region.by (для деловой переписки)

Электронные обращения (для электронных обращений граждан и юридических лиц)

Главная / Социальная сфера / Oтдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи / Культура / Дзяржаўная ўстанова культуры “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”

Дзяржаўная ўстанова культуры “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”

ДА ВЕДАМА НАСЕЛЬНIЦТВА

Видеоролик, посвящённый 20-летию создания Национального центра правовой информации Республики Беларусь.



Дзяржаўная ўстанова культуры «Любанская раённая цэнтральная бібліятэка»
 
Дырэктар - Ярмак Валянціна Аляксандраўна
Адрас: г. Любань, вул. Першамайская, 33
Тэл. дырэктар - 8 01794 55545, аддзел бібліятэчнага маркетынгу - 8 01794 69427, аддзел абслугоўвання і інфармацыі - 8 01794 69428, раённая дзіцячая бібліятэка - 8 01794 69427

ДУК "Любанская раённая цэнтральная бібліятэка» налічвае 23 бібліятэкі:
Раённая цэнтральная бібліятэка
Раённая дзіцячая бібліятэка
2 гарпасялковыя бібліятэкі
19 сельскіх (з іх 7 бібліятэк аграгарадкоў, 11 інтэграваных, 1 бібліятэка-клуб).
Да паслуг жыхароў раёна прадстаўлена - 195819 экз. выданняў бібліятэчнага фонду, якімі карыстаюцца 12785 чытачоў, што складае 47% насельніцтва. Ажыццяўляецца індывідуальнае абслугоўванне дома ў рамках рэгулярных акцый «Клопат», «Кнігу пенсіянеру».
Задача бібліятэк - максімальна поўнае і аператыўнае задавальненне патрэбаў насельніцтва рэгіёну ў інфармацыі, павышэнне яго духоўнага, маральнага і адукацыйнага патэнцыялу, развіццё творчай ініцыятывы.
Публічныя бібліятэкі Любанскага раёна ажыццяўляюць работу па наступных праграмах:
Мэтавая праграма "Духоўнасць і кніга";
Праграма чытацкага развіцця дашкольнікаў "Расці з кнігай, малыш!";
Праграма сямейнага чытання "Сям'я і кніга: аб'яднаныя чытаннем";
Сацыяльна-прававая праграма "Падлетак і бібліятэка - прававая зона" (для
прававого выхавання i распаўсюджванне прававых ведаў, асабліва сярод дзяцей і моладзі);
Сацыяльная праграма "Душу ацаліць дабро" (для людзей сталага ўзросту);
Комплексная бібліятэчная праграма "З кнігай І здароўем па жыцці" (прапаганда здаровага ладу жыцця).

праекты:
Рэгіянальны краязнаўчы праект "Наша спадчына" (адраджэнне і захаванне гістарычнай памяці пакаленняў, прапаганда творчасці пісьменнікаў-землякоў, знакамітых землякоў);
Імідж-праект "Далучыць ды роднага слова" (фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей і падлеткаў і спасціжэння імі нацыянальнага літаратурнага спадчыны);
Кароткатэрміновы праект "Размаўляй са мной па-беларуску" (да Міжнароднага дня роднай мовы);
Крэатыў-праект "Рунь" (па выяўленні і развіцці літаратурна-мастацкіх здольнасцяў у падлеткаў і юнацтва);
Бібліятэчны праект "Сонца на кніжнай старонцы" (па арганізацыі чытання дзяцей і падлеткаў у перыяд летніх школьных канікул);
Мэтавай сацыяльны праект "Мая будучыня" (для дзяцей сацыяльнага прытулку);
Гісторыка-краязнаўчы праект "Памяць аб вайне" (да 75-годдзя вызвалення Любанскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў)
Комплексны сацыякультурны праект "Бібліяноч" і "Прыцямкі Ў бібліятэцы".

Цэнтральная раённая бібліятэка прапануе наступныя віды паслуг:
1. Абслугоўванне дакументамі і копіямі:
1.1. Выдача апублікаваных (перыядычных) выданняў з фонду чытальнай залы на дом з моманту закрыцця да моманту адкрыцця (на ноч) у буднія дні, выходныя або святочныя дні
1.2. Выдача на дом выданняў з камерцыйнага фонду на 5 дзён
1.3. ксеракапіраванне тэксту
1.4. Заказ і браніраванне дакументаў
2. Паслугі ў аўтаматызаваным рэжыме
2.1. Выдача дакументаў на электронных носьбітах
2.2. Перадача інфармацыі праз электронную пошту
2.3. Пошук інфармацыі праз Інтэрнэт з дапамогай бібліятэчных работнікаў
2.4. Пошук фактаграфічнай інфармацыі ў электронных базах даных бібліятэкі
2.5. Сканіраванне дакументаў
2.6. Раздрукоўка інфармацыі на прынтэры ў чорна-белым варыянце
2.7. Раздрукоўка інфармацыі на прынтэры ў каляровым варыянце
2.8. Ламініраванне
2.9. Кампутарныя гульні
3. Паслугі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў
3.1. Правядзенне пазапланавых мерапрыемстваў
3.2. Батут
3.3. Дзіцячыя настольныя гульні
3.4. Размяшчэнне аб'яваў фізічных асоб, прадпрыемстваў, устаноў у інтэр'еры бібліятэкі.
З 2008 года пачала сваю дзейнасць перасоўная мабільная бібліятэка - бібліёбус. Графік руху прадугледжвае 8 маршрутаў і абслугоўвае 23 маланаселеныя і аддаленыя вёскі.
      Пры публічных бібліятэках Любанскага раёна працуе 33 клуба па інтарэсах, у тым ліку для дзяцей - 16.
 
Электронныя адрасы аддзелаў і публічных бібліятэк раёна:
Дырэктар - bibdirektorlyban@mail.ru
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу - obmlyban @ mail.ru
Аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага кніжнага фонду - komplektovanielyban@mail.ru
Раённая цэнтральная бібліятэка - bibluban@mail.ru
Аддзел абслугоўвання і інфармацыі - bibl-33@mail.ru
Раённая дзіцячая бібліятэка - detskaya.biblioteka.53@mail.ru
Урэчская гарпасялковая бібліятэка, філіял № 1 - gorposbib@mail.ru
Урэчская гарпасялковая бібліятэка, філіял № 39 - urbib@mail.ru
Сарочская селькая бібліятэка - sorotibibl@mail.ru
Асавецкая сельская бібліятэка - maria.malash@mail.ru
Атраднаўская сельская бібліятэка - biblotr@mail.ru
Рачэнская сельская бібліятэка - lapanovich valentina@mail.ru
Тальская сельская бібліятэка - tall-bib@mail.ru
Малогарадзяцічская сельская бібліятэка - malgorod-bib@mail.ru
Камунараўская сельская бібліятэка - byshik.69@mail.ru
Кузьмічская сельская бібліятэка –  kuzmichi@luban.edu.by
Загальская сельская бібліятэка – tanya.korzun64@mail.ru
Забалацкая сельская бібліятэка – veremejchik.oksana@inbox.ru
Стараюркавічская сельская бібліятэка – St.Yrkovisi@mail.ru
Соснаўская сельская бібліятэка, філіял № 37 – BIBSOSN@TUT.BY
Соснаўская сельская бібліятэка, філіял № 38  – Sosny2@mail.ru
Ямінская сельская бібліятэка-клуб – Iminsk@mail.ru