Адрас:   вул. Першамайская 24a, г. Любань, 223812

Тэлефон/факс: +375179455141 +375179467656

e-mail:   isp@lyuban.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі)

Час працы: панядзелак-пятніца, з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Электронныя звароты (для электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)

1 1 1 1 1
1
1
1
1
1
1
Галоўная / Прывітанне

Прывітанне

Паважаныя наведвальнікі сайта Любанскага раённага выканаўчага камітэта!


Скажыце «Любань» - І ў сэрцы адразу ж
Заззяе суквецце найлепшых слоў:
Любы, любіць, любавацца, любасць,
Любімы, любоўны, любіцца, любоў…
Так, нашы продкі былі жыццялюбамі,
Раз родны кут ахрыцсілі Любанем.
Іван Муравейка

Любаншчына – адзін з маляўнічых куткоў Беларусі. Наша маленькая радзіма - край мужных і моцных духам людзей, працавітых, ўмелых, таленавітых, шчырых і дружных. Далёка за межамі нашай краіны вядомы гераізм, мужнасць і самаадданая праца жыхароў раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў гады аднаўлення. Гонар і слава Любаншчыны – 3 Героя Савецкага Саюза, 18 Герояў Сацыялістычнай Працы, вядомыя паэты і пісьменнікі, знакамітыя вучоныя, артысты і спартсмены. Мілы сэрцу Любанскі край у сваім гістарычным развіцці набыў самабытнасць, багатыя гістарычныя, духоўныя і культурныя традыцыі. Мы беражліва захоўваем іх і перадаём з пакалення ў пакаленне. З году ў год прыгажэе горад і раён. Многае зроблена і яшчэ шмат чаго трэба нам зрабіць для годнай будучыні. Для гэтага ў нас ёсць добры патэнцыял – багатая гісторыя, цудоўная зямля і, вядома ж, галоўная каштоўнасць – працавітыя людзі.

З радасцю запрашаем да дзелавога супрацоўніцтва інвестараў і партнёраў у самых розных галінах і заўсёды будзем рады бачыць вас у нас у гасцях.