Адрас:   вул. Першамайская 24a, г. Любань, 223812

Тэлефон/факс: +375179455141 +375179467656

e-mail:   isp@lyuban.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі)

Час працы: панядзелак-пятніца, з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Электронныя звароты (для электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)

1 1 1 1 1
1
1
1
1
1
1
Галоўная / Эканоміка / Транспарт і сувязь

Транспарт і сувязь

Асноўным перавозчыкам пасажыраў на тэрыторыі Любанскага раёна ў рэгулярных зносінах з'яўляецца вытворчы ўчастак Любань філіяла «Грузавы аўтамабільны парк №1» г. Салігорска ААТ «Мінаблаўтатранс», размешчаны па адрасе: 223812 Мінская вобласць, г.Любань,вул.Сацыялістычная,1

Сувязь з'яўляецца неад'емнай часткай вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры раёна
Прадастаўленне паслуг электрасувязі на тэрыторыі Любанскага раёна забяспечвае Любанскі вузел электрасувязі Салігорскага занальнага вузла электрасувязі Мінскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» з колькасцю працуючых 41 чалавек.
У раёне дзейнічае 22 (АТС) аўтаматычных тэлефонных станцый і 16 (ТКШ) тэлекамунікацыйных шаф. Тэлефоннай сувяззю карыстаюцца 14552 абанентаў. Колькасць абанентаў ШПД (шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт) складае каля 6889 чалавек, эфірным тэлебачаннем карыстаюцца 382 чалавекі. Колькасць абанентаў, якія карыстаюцца паслугай інтэрактыўнага тэлебачання IPTV(ZALA) складае 8398 чалавек.

Паслугі паштовай сувязі насельніцтву аказвае Любанскі раённы ўчастак паштовай сувязі Салігорскага раённага вузла паштовай сувязі Мінскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта» з колькасцю працуючых 64 чалавек.
Жыхароў раёна абслугоўваюць 24 паштовых аддзяленняў, 3 пункта паштовай сувязі і 1 перасоўнае аддзяленне паштовай сувязі, якое абслугоўвае 14 населеных пунктаў раёна. Насычанасць перыядычнымі выданнямі складае 577 экз. на 1000 чалавек. Усе аддзяленні паштовай сувязі абсталяваны камп’ютарнай тэхнікай. Устаноўлены 3 плацежна - даведачныя тэрміналы для аплаты паслуг (г. п. Урэчча, Урэчча-2, г. Любань), 32 рабочыя месцы абсталяваны счытвальнікамі банкаўскіх пластыкавых карт.