Адрас:   вул. Першамайская 24a, г. Любань, 223812

Тэлефон/факс: +375179455141 +375179467656

e-mail:   isp@lyuban.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі)

Час працы: панядзелак-пятніца, з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Электронныя звароты (для электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)

1 1 1 1 1
1
1
1
1
1
1
Галоўная / Улада / Раённы выканаўчы камітэт / Старшыня Любанскага раённага выканаўчага камітэта

Старшыня Любанскага раённага выканаўчага камітэта

Старшыня Любанскага раённага выканаўчага камітэта
Казецкі Сяргей Іванавіч
Кабінет 3.2. Тэлефон 8(01794) 67655
Тэлефон прыёмнай 8 (01794) 55-1-41, 8 (01794) 67-6-56

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю Любанскага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам), кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці першага намесніка старшыні, намеснікаў старшыні, кіруючага справамі райвыканкама, арганізуе ўзаемадзеянне райвыканкама з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, Мінскім абласным выканаўчым камітэтам (далей – аблвыканкам), яго структурнымі падраздзяленнямі, абласным Саветам дэпутатаў, заканадаўчымі, судовымі і праваахоўнымі органамі, а таксама раённым Саветам дэпутатаў.
Курыруе пытанні дзяржаўнай бяспекі, законнасці і правапарадку, абароны, дзяржаўнай кадравай палітыкі, бюджэту, падаткаў, сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.
Каардынуе асноўныя напрамкі развіцця галін народнагаспадарчага комплексу, эканомікі раёна, работу па ахове грамадскага парадку і правоў грамадзянаў і працу аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.
Кіруе грамадзянскай абаронай раёна, ажыццяўляе кантроль за арганізацыяй планавання і забеспячэннем выканання мерапрыемстваў па тэрытарыяльнай абароне.
Ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю:
- аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама;
- фінансавага аддзела райвыканкама;
- юрыдычнага сектара райвыканкама;
- падраздзялення па абароне дзяржаўных сакрэтаў і арганізацыі мабілізацыйнай работы райвыканкама
Узначальвае:
камісію па прысваенні класаў і вызначэння стажу дзяржаўнай службы дзяржаўным служачым Любанскага раённага выканаўчага камітэта, сельскіх выканаўчых камітэтаў.