Адрас:   вул. Першамайская 24a, г. Любань, 223812

Тэлефон/факс: +375179455141 +375179467656

e-mail:   isp@lyuban.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі)

Час працы: панядзелак-пятніца, з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Электронныя звароты (для электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)

1 1 1 1 1
1
1
1
1
1
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
23 верасня 2019

Дабрачынны кінафестываль "Прамяністы анёл" прыедзе ў Мінск

Міжнародны дабрачынны кінафестываль "Прамяністы анёл" упершыню пройдзе ў Беларусі, паведаміла статс-сакратар - намеснік міністра культуры Расіі Ала Манілава на пленарным пасяджэнні "Гістарычная, культурная і духоўная еднасць расійскага і беларускага народаў" у Доме Масквы ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упершыню па-за Расіяй мы прэзентуем міжнародны дабрачынны кінафестываль "Прамяністы анёл", які праводзіць Фонд сацыяльна-культурных ініцыятыў Святланы Мядзведзевай, - расказала Ала Манілава. - Гэта вельмі вялікі кінафестываль духоўнага добрага кіно, у якім удзельнічаюць фільмы многіх краін свету. І яго мы ўпершыню прывязём у Мінск".

Ала Манілава нагадала, што 15 лютага адбылася сустрэча прэзідэнтаў дзвюх краін, якая ўпершыню была прысвечана гуманітарнаму супрацоўніцтву. "Вынікам сустрэчы стала дамоўленасць аб тым, што наша культурнае супрацоўніцтва павінна быць больш цесным, змястоўным, інтэнсіўным, выніковым і даходзіць да людзей, - сказала яна. - Праз месяц два міністэрствы культуры сфарміравалі сумесную праграму больш цеснага культурнага супрацоўніцтва на 2019-2021 гады. І вось цяпер мы праводзім Дні духоўнай культуры Расіі ў Беларусі. Упэўнена, з'явяцца новыя ідэі, якімі мы будзем пашыраць гэту праграму, рабіць больш дынамічнай і маштабнай".

Паводле слоў статс-сакратара, Дні духоўнай культуры Расіі ў Беларусі з'яўляюцца самай маштабнай падзеяй двухбаковай культурнай праграмы ў 2019 годзе, якая дае магчымасць прадэманстраваць вельмі багаты культурны здабытак і духоўную спадчыну Расіі.

ХV Кінафестываль "Прамяністы анёл" прайшоў у Маскве ў лістападзе 2018 года. Штогод правядзенне кінафестывалю прымеркавана да Дня народнай еднасці і Дня Казанскага абраза Божай Маці. Фестываль праходзіць пад духоўным папячыцельствам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і з'яўляецца адным з важнейшых складнікаў комплекснай мэтавай праграмы "Духоўна-маральная культура падрастаючага пакалення Расіі". Арганізуюць і праводзяць міжнародны кінафестываль Фонд сацыяльна-культурных ініцыятыў на чале са Святланай Мядзведзевай і цэнтр духоўна-маральнай культуры "Пакроў" пры падтрымцы Міністэрства культуры РФ і ўрада Масквы.-0-