Адрас:   вул. Першамайская 24a, г. Любань, 223812

Тэлефон/факс: +375179455141 +375179467656

e-mail:   isp@lyuban.gov.by (для дзелавой перапіскі)

Час працы: панядзелак-пятніца, з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Электронныя звароты (для электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)

1 1 1 1 1
1
1
1
1
1
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
22 мая 2020

60 смартфонаў перадаў мабільны аператар медыкам Мінскай вобласці

Адзін з вядучых мабільных аператараў Беларусі перадаў 500 смартфонаў і прадаставіў безліміт сувязі медыкам, занятым барацьбой з распаўсюджваннем каранавіруса. 60 тэлефонаў атрымалі лекары Мінскай вобласці.

Смартфоны і SIM-карты перададзены ва ўсе цэнтральныя раённыя бальніцы Міншчыны. Сродкі сувязі таксама паступілі ў Барысаўскую бальніцу № 2, абласную і абласную дзіцячую клінічныя бальніцы, абласны супрацьтуберкулёзны дыспансер, абласныя цэнтры хуткай медыцынскай дапамогі і медыцынскай рэабілітацыі «Загор'е», галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя.

Як расказалі МЛЫН.ВY у кампаніі, камплекты сувязі будуць выкарыстоўвацца ў самых гарачых зонах - у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі, інфекцыйных аддзяленнях, пры працы на хуткай медыцынскай дапамогі, у лабараторыях, дзе праводзіцца тэставанне аналізаў на COVID-19. Такі падыход дазволіць мінімізаваць выкарыстанне асабістых тэлефонаў і знізіць рызыку распаўсюджвання інфекцыі за межамі інфіцыраваных зон. Медыкі таксама змогуць праводзіць відэаканферэнцыі з Рэспубліканскай кансультатыўнай групай па пытаннях лячэння пацыентаў з віруснай інфекцыяй COVID-19.

- Мы ўдзячны за своечасовую дапамогу беларускай ахове здароўя, якую аказвае кампанія А1. Ва ўмовах барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй важную ролю адыгрывае ў тым ліку і забеспячэнне персанала бальніц і паліклінік мабільнай сувяззю. Упэўнены, што прадастаўленыя камплекты сувязі забяспечаць медыцынскім работнікам яшчэ больш магчымасцяў для аптымізацыі рабочай камунікацыі і абмену інфармацыяй у бягучых абставінах, - адзначыў галоўны лекар ДУ «Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання» Эдуард Вальчук.

Раней А1 зрабіў бясплатнымі званкі для жыхароў Беларусі на гарачыя лініі па пытаннях прафілактыкі інфекцыі COVID-19.