Адрас:   вул. Першамайская 24a, г. Любань, 223812

Тэлефон/факс: +375179455141 +375179467656

e-mail:   isp@lyuban.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі)

Час працы: панядзелак-пятніца, з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Электронныя звароты (для электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)

1 1 1 1 1
1
1
1
1
1
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 лютага 2019

Спецыяльная аперацыя «падлетак»

Па стане на 01.02.2019 года на тэрыторыі г. Любань і Любанскага раёна непаўналетнімі і з іх удзелам было здзейснена 3 злачынствы (2018 – 0).
Для стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі ў падлеткавым асяроддзі, на тэрыторыі Любанскага раёна ў перыяд часу з 08.02.2019 года па 10.02.2019 года, праводзіцца асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «падлетак", падчас якога будуць адпрацаваны месцы канцэнтрацыі моладзі, правераны па месцы жыхарства і вучобы непаўналетнія з якімі ІСН Любанскага РАУС праводзіць індывідуальна-прафілактычную працу, з мэтай недапушчэння здзяйснення імі супрацьпраўных учынкаў. 
Асаблівая ўвага будзе звернутая на выяўленне фактаў ужывання падлеткамі алкагольных і слабаалкагольных напояў, альбо з'яўлення ў грамадскіх месцах у п'яным выглядзе, у стане наркатычнага або таксічнага ап'янення, а таксама выяўленні фактаў ужывання апошнімі псіхаактыўных і наркатычных рэчываў, знаходжанне непаўналетніх у позні час па-за домам без суправаджэння бацькоў, фактаў парушэнняў правілаў гандлю ў частцы рэалізацыі алкагольнай прадукцыі непаўналетнім.
Інспекцыя па справах непаўналетніх Любанскага РАУС