Адрас:   вул. Першамайская 24a, г. Любань, 223812

Тэлефон/факс: +375179455141 +375179467656

e-mail:   isp@lyuban.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі)

Час працы: панядзелак-пятніца, з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Электронныя звароты (для электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)

1 1 1 1 1
1
1
1
1
1
1
Галоўная / Улада / Раённы выканаўчы камітэт / Намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях архітэктуры, будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях архітэктуры, будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях архітэктуры, будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Сухан Дзмітрый Мікалаевіч
Кабінет 1.1.
Тэлефон 8 (01794) 67591

Курыруе пытанні архітэктуры, будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дарожнага, паліўнага і энергетычнага комплексаў раёна, добраўпарадкавання, навядзення парадку і ўтрымання населеных пунктаў Любанскага раёна.
Арганізоўвае, каардынуе і кантралюе працу па развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рэалізацыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі, праграм будаўніцтва аб'ектаў сацыяльна-культурнага і вытворчага прызначэння, жыллёвага фонду, планаванні і правядзенні капітальных і бягучых рамонтаў суб'ектаў гаспадарання раёна, забеспячэнні аб'ектаў горада і раёна цеплавой энергіяй, забеспячэнні палівам арганізацый і ўстаноў, насельніцтва раёна, эксплуатацыі і рамонту цеплавых сетак, кантролі за санітарным станам у раёне у пытаннях добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі, будаўніцтва, стану, эксплуатацыі, рамонту і рэканструкцыі аўтамабільных дарог, дарожна-маставога будаўніцтва, аб'ектаў добраўпарадкавання, электрыфікацыі, энергазабеспячэння, газіфікацыі, водазабеспячэння і водаадвядзення (будаўніцтва, добраўпарадкаванне калодзежаў, воданапорных вежаў, водаправодна-каналізацыйных сістэм і правільнасці іх эксплуатацыі), прыёму ў камунальную ўласнасць і адчужэння аб'ектаў жыллёвага фонду, вядзення ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, ўключэння ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу на паляпшэнне жыллёвых умоў па месцу жыхарства (працы, службы) і жадаючых палепшыць свае жыллёвыя ўмовы шляхам будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылых памяшканняў, абароту і выкарыстання імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё», выдачы льготных крэдытаў і аднаразовых бязвыплатных субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, зносу пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці, індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва, збору, перапрацоўкі і ўтылізацыі другаснай сыравіны, акрамя лому і адходаў чорных і каляровых металаў, жыллёва-будаўнічых і гаражных кааператываў, арганізацыі захоўвання транспартных сродкаў насельніцтва, працы аўтастаянак і парковак, знешняга асвятлення горада, бяспекі дарожнага руху, надзвычайных сітуацый, пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (якія адносяцца да будаўнічага комплексу і жыллёва-камунальнай гаспадаркі), ўкаранення і падтрымання сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва раёна па курыруемых напрамках дзейнасці.
Адказвае за распрацоўку і рэалізацыю праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў, своечасовую выплату заработнай платы і выкананне заданняў па яе росту ў арганізацыях па курыруемых напрамках дзейнасці.
Забяспечвае каардынацыю і кантроль за рэфармаваннем і мадэрнізацыяй арганізацый, інвестыцыйнай дзейнасцю, рэалізацыяй інавацыйнай палітыкі ў частцы замацаваных сфер дзейнасці і курыруемых арганізацый.
Арганізоўвае распрацоўку генеральнага плана развіцця горада Любань, яго прыгараднай зоны, правілаў яго забудовы, дэталёвую планіроўку населеных пунктаў раёна.
Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці дзяржаўных і гаспадарчых органаў па прадухіленні і ліквідацыі аварый, стыхійных бедстваў і катастроф, супрацьпажарнай бяспекі ў раёне.
Арганізуе на тэрыторыі раёна работу па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007г. №3 «Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» па курыруемаму кірунку дзейнасці.
Узаемадзейнічае з сельвыканкамамі па курыруемых напрамках дзейнасці.
Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з рэспубліканскімі і абласнымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі па курыруемых напрамках дзейнасці.
Узначальвае:

  • камісію па прыёмцы ў эксплуатацыю аб'ектаў жылля, сацыяльнай сферы, інжынерных сетак;
  • камісію па добраўпарадкаванні і ўтрыманні населеных пунктаў Любанскага раёна і г. Любань;
  • камісію па прыёмцы – перадачы рэкультываваных зямель раёна;
  • камісію па выбары месца размяшчэння зямельнага ўчастка;
  • камісію па прыёмцы ў эксплуатацыю аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у блакіраваных жылых дамах, нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі;
  • камісію па правядзенні грамадскіх абмеркаванняў у вобласці архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці;
  • камісію па правядзенні ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе;
  • камісія па ажыццяўленні кансервацыі незавершаных будаўніцтвам жылых дамоў, дач і добраўпарадкаванні зямельных участкаў, на якіх праведзена кансервацыя дамоў, дач, размешчаных на тэрыторыі раёна;
  • камісію па пераўладкаванні і перапланіроўцы жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах;
  • камісію па разглядзе пытанняў выдалення, перасадкі аб'ектаў расліннага свету ў населеных пунктах Любанскага раёна і г. Любань;
  • камісію па бяспецы дарожнага руху;
  • пастаянна дзеючую міжведамасную камісію па абследаванні стану жылых дамоў;
  • раённую рабочую групу па прадастаўленні грамадзянам аднаразовых бязвыплатных субсідый;
  • камісію па надзвычайных сітуацыях;
  • камісію па правядзенні супрацьпажарнага абследавання жылых дамоў;
  • мабільную групу па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні захавання заканадаўства аб ахове працы ў будаўніцтве.