Адрас:   вул. Першамайская 24a, г. Любань, 223812

Тэлефон/факс: +375179455141 +375179467656

e-mail:   isp@lyuban.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі)

Час працы: панядзелак-пятніца, з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Электронныя звароты (для электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)

1 1 1 1 1
1
1
1
1
1
1
Галоўная / Улада / Раённы выканаўчы камітэт / Намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай работы

Намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай работы

Намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай работы
Дамашэвіч Тамара Мікалаеўна
Кабінет 3.4.
Тэлефон 8 (01794) 64460

Курыруе пытанні ідэалагічнай працы, сацыяльнай абароны, аховы здароўя, адукацыі і навукі, культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, маладзёжнай палітыкі, арганізацыі работы з кіруючымі кадрамі і іх рэзервам, прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, абароны іх правоў і законных інтарэсаў, кантролю санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі ў раёне, дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, медыцынскага і аптэчнага абслугоўвання, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, аховы помнікаў гісторыі і культуры, прафесійнага навучання і працаўладкавання маладых спецыялістаў, перапісу насельніцтва, ваеннай службы, ўзаемадзеяння з грамадскімі аб'яднаннямі, палітычнымі партыямі, прафсаюзнымі, рэлігійнымі арганізацыямі, пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (у пытаннях сацыяльнай абароны), ўкаранення і падтрымання сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва раёна па курыруемых напрамках дзейнасці, аналізу і прагназавання сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў раёне, міжнароднага супрацоўніцтва (па курыруемых напрамках дзейнасці), забеспячэння паўнамоцтваў, прадугледжаных Выбарчым Кодэксам Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь пры правядзенні выбараў, рэферэндумаў, а таксама пры арганізацыі абмеркавання іншых важных пытанняў мясцовага і рэспубліканскага значэння.
Адказвае за выкананне найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, правядзенне рэфармавання і мадэрнізацыі арганізацый сацыяльна-культурнага комплексу раёна.
Забяспечвае каардынацыю і кантроль за эфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, своечасовай выплатай заработнай платы, рэалізацыяй інавацыйнай палітыкі, прыцягненнем інвестыцый і развіцця экспарту паслуг у арганізацыях па курыруемаму накірунку дзейнасці.
Каардынуе работу:

  • упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама;
  • аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама;
  • упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (акрамя пытанняў працы і заработнай платы);
  • камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама;
  • аддзела запісаў актаў грамадзянскага стану;
  • дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты «Голас Любаншчыны» і праграмы радыёвяшчання «На хвалях Арэсы»;
  • установы аховы здароўя «Любанская цэнтральная раённая бальніца».

Курыруе дзейнасць па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі райвыканкама:

  • дзяржаўнай установы адукацыі «Любанскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй»;
  • дзяржаўнай установы «Любанскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» (акрамя пытанняў санітарнага стану тэрыторый раёна);
  • раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;
  • ваеннага камісарыята Любанскага раёна;
  • грамадскіх аб'яднанняў і моладзевых арганізацый;
  • раённага аб'яднання прафсаюзаў;
  • іншых арганізацый аховы здароўя, адукацыі, сацыяльна-культурнай сферы;
  • сродкаў масавай інфармацыі.

Арганізуе на тэрыторыі раёна работу па падрыхтоўцы і правядзенні арганізацыйна-масавых мерапрыемстваў, выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, рэспубліканскіх рэферэндумаў; рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»; Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2006 г.№ 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях», рэалізацыі праграм прафілактыкі і папярэджання карупцыйных правапарушэнняў, зніжэння злачыннасці, папярэджання п'янства, алкагалізму, наркаманіі.
Ўзаемадзейнічае з сельвыканкамамі па курыруемых напрамках дзейнасці.
Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з рэспубліканскімі і абласнымі дзяржаўнымі органамі па курыруемых напрамках дзейнасці, пракуратурай Любанскага раёна, а таксама са сродкамі масавай інфармацыі, прафсаюзамі, палітычнымі, грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі.
Узначальвае:

  • камісію па справах непаўналетніх;
  • камісію па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці пры Любанскім раённым выканаўчым камітэце;
  • камісію па аказанні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі і забеспячэнні бясплатным харчаваннем;
  • камісію па пытаннях аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння;
  • камісію па праверцы ведаў па пытаннях аховы працы;
  • конкурсную камісію па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў, уключаных у кадравы рэестр райвыканкама;
  • атэстацыйную камісію, атэстуючую намеснікаў кіраўнікоў, спецыялістаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзела загс, упраўлення па адукацыі, спорту і турызму; аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі; кіраўнікоў і намеснікаў кіраўнікоў іх структурных падраздзяленняў, спецыялістаў ДУ «Рэдакцыя раённай газеты «Голас Любаншчыны» і праграмы радыёвяшчання «На хвалях Арэсы»;
  • прызыўную камісію;
  • назіральную камісію;
  • камісію па падрыхтоўцы матэрыялаў па разглядзе зямельных спрэчак;
  • надзвычайную эпідэмічную камісію;
  • камісію па справах былых партызан і падпольшчыкаў;
  • камісію па кантролі за выкананнем заканадаўства аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацый;
  • камісію па кантролі за размеркаваннем гуманітарнай дапамогі;
  • раённы савет па працоўных і сацыяльных пытаннях;
  • каардынацыйны савет па дэмаграфічнай бяспецы Любанскага раёна;
  • каардынацыйны савет па рабоце з моладдзю Любанскага раёна пры Любанскім райвыканкаме;
  • міжведамасны савет па прафілактыцы СНІДу, венерычных і заразных скурных захворванняў;
  • каардынацыйны савет па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях»;
  • каардынацыйны савет па прафілактыцы вострых рэспіраторных інфекцый сярод насельніцтва Любанскага раёна;
  • тапанімічную камісію.