Адрас:   вул. Першамайская 24a, г. Любань, 223812

Тэлефон/факс: +375179455141 +375179467656

e-mail:   isp@lyuban.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі)

Час працы: панядзелак-пятніца, з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Электронныя звароты (для электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)

1 1 1 1 1
1
1
1
1
1
1
Галоўная / Улада / Раённы выканаўчы камітэт / Намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях эканомікі

Намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях эканомікі

Намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях эканомікі
Рубін Таццяна Аляксандраўна
Кабінет 2.5.
Тэлефон 8 (01794) 67588

Забяспечвае аналіз, распрацоўку і ўкараненне агульнай стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, асобных рэгіянальных праграм і кантроль за іх рэалізацыяй.
Забяспечвае каардынацыю і кантроль дзейнасці суб'ектаў гаспадарання раёна па выкананні найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, выкананні раённага бюджэту і эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, своечасовай выплаты заработнай платы і выканання заданняў па яе росту, рэфармаванні і мадэрнізацыі арганізацый па курыруемых напрамках дзейнасці, укараненні і падтрыманні сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва раёна.
Курыруе пытанні эканомікі, бюджэтна-падатковай, грашова-крэдытнай, інавацыйнай, антыманапольнай, інвестыцыйнай палітыкі, прадпрымальніцтва, знешнеэканамічнай дзейнасці, развіцця міжрэгіянальных сувязяў (па курыруемаму кірунку дзейнасці), энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, развіцця прамысловасці, гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання і аказання паслуг насельніцтву, сувязі, транспарту і камунікацый, прыдарожнага сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання), імпартазамяшчэння, маёмасныя адносіны (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю (за выключэннем жылых памяшканняў), улік маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці раёна, пытанні, звязаныя з маёмасцю, выключаных, арыштаваных, а таксама канфіскаваным ці накіраваным у даход дзяржавы іншым спосабам), дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання, ліцэнзавання (у сферы гандлю), рэкламы, працы, занятасці, каштоўных металаў, збору, перапрацоўкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў, статыстыкі і аналізу, страхавання, стандартызацыі.
Каардынуе дзейнасць:

  • аддзела эканомікі райвыканкама;
  • упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (у частцы пытанняў працы і заработнай платы);
  • камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Любанскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання».

Забяспечвае кантроль і каардынацыю работы па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы», Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь».
Ўзаемадзейнічае з сельвыканкамамі па курыруемых напрамках дзейнасці.
Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з юрыдычнымі асобамі недзяржаўнай формы ўласнасці, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, рэспубліканскімі і абласнымі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі па курыруемых напрамках дзейнасці.
Узначальвае:

  • камісію па працы з маёмасцю, накіраванай у даход дзяржавы;
  • камісію па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
  • камісію па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці раёна;
  • камісію па кансервацыі асноўных сродкаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці раёна;
  • камісію па спісанні невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Любанскага раёна;
  • камісію па кантролі за эканоміяй і рацыянальным выкарыстаннем паліўна –энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў;
  • камісію па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію;
  • камісію па нармалізацыі разлікаў паміж суб'ектамі гаспадарання раёна;
  • атэстацыйную камісію, атэстуючую кіраўнікоў, намеснікаў кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама, кіраўнікоў, намеснікаў кіраўнікоў арганізацый раённай камунальнай уласнасці, спецыялістаў апарата райвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, дзяржаўных служачых сельскіх выканаўчых камітэтаў;
  • атэстацыйную камісію, атэстуючую галоўных бухгалтараў, галоўных эканамістаў арганізацый раённай камунальнай формы ўласнасці, сельскагаспадарчых арганізацый раёна, структурных падраздзяленняў райвыканкама, бухгалтараў цэнтралізаванай бухгалтэрыі райвыканкама;
  • камісію па прафілактыцы і папярэджанні карупцыйных правапарушэнняў;
  • камісію па кантролі за своечасовасцю выплаты заработнай платы;
  • камісію па арганізацыі і правядзенні аўкцыёнаў на права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў;
  • раённы Савет спецыялістаў па ахове працы;
  • Савет па развіцці прадпрымальніцтва пры Любанскім раённым выканаўчым камітэце;
  • працоўную групу па навядзенні парадку ў сферы аўтамабільных перавозак пасажыраў на тэрыторыі Любанскага раёна;
  • працоўную групу па навядзенні парадку ў сферы аказання паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў, рэалізацыі запасных частак да аўтамабіляў на тэрыторыі Любанскага раёна.