Адрас:   вул. Першамайская 24a, г. Любань, 223812

Тэлефон/факс: +375179455141 +375179467656

e-mail:   isp@lyuban.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі)

Час працы: панядзелак-пятніца, з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Электронныя звароты (для электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб)

1 1 1 1 1
1
1
1
1
1
1

Моладзь

Дзяржаўным органам, які кантралюе  і каардыніруе рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў Любанскім раёне, з'яўляецца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама, які забяспечвае стварэнне аптымальных сацыяльна-эканамічных, прававых і арганізацыйных умоў для максімальнага развіцця патэнцыялу маладога пакалення.

Моладзевая палітыка ў Любанскім раёне рэалізуецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 г. № 65-З «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі» і іншымі актамі заканадаўства. На падставе заканадаўчых актаў штогод распрацоўваецца План мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі на тэрыторыі раёна.

Адрас: г. Любань, вул. Першамайская, 24а, к. 1.15
Тэлефон: (801794) 64-4-86
E-mail: odm@lyuban.minsk-region.by
Галоўны спецыяліст аддзела Ірына Мікалаеўна Чыжык

Працаўладкаванне ў складзе студэнцкіх атрадаў

Калі ты хочаш зарабіць грошы, цікава і з карысцю правесці час, паспрабаваць сябе ў той ці іншай прафесіі, тады студэнцкія атрады – гэта твой выбар! Запоўніць анкету-заяўку на ўступленне ў студэнцкі атрад можна тут: Анкета. Адпраў сваю анкету-заяўку па адрасе: odm@lyuban.minsk-region.by

ІЛЬГОТНЫ КРЭДЫТ ДЛЯ МАЛАДЫХ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ

ДАКУМЕНТЫ, якія прадстаўляюцца для ўключэння ў  спіс маладых спецыялістаў – выпускнікоў дзяржаўных сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў на набыццё спажывецкіх тавараў (у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2000 года № 631 «Аб дадатковых мерах па павышэнню заработнай платы і прадастаўленню льготных крэдытаў асобным катэгорыям работнікаў»)
1. Заява (узор прыкладаецца)
2. Хадайніцтва з месца працы (узор прыкладаецца)
3. Копія дакумента аб размеркаванні (накіраванні для праходжання службы), завераная аддзелам кадраў арганізацыі
4. Копія дыплома, завераная аддзелам кадраў
5. Копія пасведчання аб нараджэнні
6. Копія пасведчання аб шлюбе (у выпадку змены прозвішча)
7. Даведка з месца жыхарства абодвух бацькоў
8. Даведка з месца жыхарства маладога спецыяліста

Кантактны тэлефон для атрымання дадатковай інфармацыі: (8 01794) 64-4-86

Больш падрабязную інфармацыю аб умовах прадастаўлення льготнага крэдыту: https://belarusbank.by/ru/fizicheskim_licam/kredit/soft-lending/kredit_molodym_specialistam